Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою
1991 г.
Отрывок из книги
22. Доркан, выбавіўшыся з бяды і ўратаваўшыся, хоць і не з воўчай пашчы, як гэта кажуць, а з сабачай, пайшоў загойваць свае раны; а Дафніс і Хлоя мелі шмат клопату, аж да ночы збіраючы коз і авечак: бо спуджаныя воўчаю шкураю і ўзбуджаныя сабачым брэхам адны з іх на скалы ўзбеглі, а другія аж да мора дабеглі. Хоць і былі яны прывучаныя слухацца голасу і на сірынгу супакойвацца, а калі пляснуць у далоні — збірацца, але на той раз страх прымусіў на ўсё забыцца. З цяжкасцю, як зайцоў па слядах, расшуквалі іх Дафніс і Хлоя і загналі ў аборы. Толькі тае начы заснулі яны глыбокім сном і знайшлі ў стоме лекі ад мук кахання.
Але калі зноў прыйшоў дзень, зноў яны цярпелі ў той жа спосаб. Радаваліся, убачыўшыся, журыліся, расстаючыся, нечага прагнулі, але не ведалі, чаго прагнуць. Адно толькі ведалі яны, што яго загубіў пацалунак, а яе — купанне. 23. Распальвала іх і сама пара года. Вясна ўжо канчалася, лета пачыналася, усё было ў росквіце, дрэвы ў пладах, палі ў каласах; усцяж мілае цыкад стракатанне, садавіны салодкае пахкае дыханне ды радаснае авечак бляянне. Можна было б падумаць, што рачулкі, спакойна воды коцячы, спявалі, што вятры сваім подзьмухам па соснах на сірынзе ігралі, што яблыкі ў знямозе кахання долу спадалі, што сонца, закаханае ў красу, усіх раздзявала.
Комментарии:
Популярные книги
СТРУНА ИСТОРИИ
Проза
:современная проза
.
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга IV
4. Вечный
Фантастика
:боевая фантастика
,попаданцы
,рпг
.
6.25
рейтинг книги
Я не князь. Книга XIII
13. Дорогой барон!
Фантастика
:юмористическое фэнтези
,попаданцы
,аниме
.
5.00
рейтинг книги
Династия. Феникс
5. Династия
Фантастика
:попаданцы
,аниме
.
5.50
рейтинг книги
ФЭНТЕЗИ-2004
Фантастика
:фэнтези
.
5.75
рейтинг книги
Резонанс Ци. Дилогия
Резонанс Ци
Фантастика
:постапокалипсис
,рпг
,уся
,фэнтези
,фантастика: прочее
,попаданцы
.
5.00
рейтинг книги
Инженер Петра Великого 3
3. Инженер Петра Великого
Фантастика
:попаданцы
,альтернативная история
.
5.00
рейтинг книги
Законник Российской Империи. Том 2
2. Словом и делом
Фантастика
:городское фэнтези
,альтернативная история
,аниме
,дорама
.
6.40
рейтинг книги
Тени в переулке (сборник)
Документальная литература
:биографии и мемуары
,публицистика
.
7.17
рейтинг книги
Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 33
33. История Телепата
Фантастика
:боевая фантастика
,попаданцы
,аниме
.
6.25
рейтинг книги
Прапорщик. Назад в СССР. Книга 6
6. Второй шанс
Фантастика
:попаданцы
,альтернативная история
.
5.00
рейтинг книги
Золото Вильгельма (сборник)
Проза
:современная проза
.
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 14
14. Путь Паладина
Фантастика
:аниме
,фэнтези
,попаданцы
.
5.75
рейтинг книги
Точка Бифуркации
1. ТБ
Фантастика
:боевая фантастика
.
7.33
рейтинг книги
Громовая поступь. Трилогия
Громовая поступь
Фантастика
:фэнтези
,рпг
.
4.50
рейтинг книги
Газлайтер. Том 3
3. История Телепата
Фантастика
:попаданцы
,альтернативная история
,аниме
.
5.00
рейтинг книги
Жена неверного генерала, или Попаданка на отборе
Любовные романы
:любовно-фантастические романы
.
5.00